Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Май 2023 16:49

Купалаўцы прынялі ўдзел у пасяджэнні калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта

photo 2023 05 24 15 39 17Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта на тэму эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшых навучальных установах, дзе рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка выступіла з дакладам. Таксама купалаўцы прэзентавалі метадычныя дапаможнікі і напрацоўкі на выставе ВНУ па арганізацыі выхаваўчай работы з моладдзю, у тым ліку па дзейнасці куратараў, студэнцкіх саветаў, школ лідэрства, валанцёрскага руху.

Наколькі эфектыўна сёння арганізавана ідэалагічная і выхаваўчая работа са студэнтамі? «Будучыня нашай краіны залежыць ад таго, каго мы сёння выгадуем - не толькі як спецыяліста, але і як грамадзяніна-патрыёта, - падкрэсліў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка. - Толькі сумеснымі намаганнямі і працай кожнага з арганізатараў гэтага працэсу мы зможам палепшыць сітуацыю».

У ліку ключавых прапаноў, прынятых па выніках пасяджэння калегіі, - выключыць практыку ўскладання абавязкаў правядзення ідэалагічнай, выхаваўчай работы на розных прарэктараў, правесці на працягу 2023 года атэстацыю намеснікаў кіраўнікоў, якія курыруюць пытанні ідэалогіі і выхаваўчай работы, уключыўшы ў склад камісіі кіруючых работнікаў дзяржорганаў, у у тым ліку Адміністрацыі Прэзідэнта. Да 1 жніўня гэтага года прапанавана ўнесці змяненні ў пастанову Мінадукацыі аб тыпавых штатах і нарматывах колькасці работнікаў устаноў вышэйшай адукацыі, прадугледзеўшы ўвядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту штатнай адзінкі намесніка кіраўніка інстытута, факультэта па ідэалагічнай, выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях. У палажэнні аб дзейнасці студэнцкіх саветаў ВНУ плануецца замацаваць вядучую ролю грамадскай арганізацыі БРСМ.

Па матэрыялах БелТА і «СБ. Беларусь сёння».