Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Май 2023 08:49

Купалаўцы высветлілі, калі ў Беларусі з'явілася першая кавярня

IMG 20230523 131524 544Цэнтр даследавання дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы і кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць узяць удзел у гарадскім мерапрыемстве "Гродна - кававая сталіца Беларусі", прымеркаванае да 340-годдзя з'яўлення кавы ў Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца 26 мая ў культурным цэнтры "Фестывальны" ў 16.00.

Госці мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з гісторыяй з'яўлення кавы ў Беларусі, даведацца пра кававыя традыцыі ў розных рэгіёнах свету, а таксама вывучыць разнастайнасць кававых устаноў сучаснага Гродна. У мерапрыемстве прымуць удзел гісторык Аляксандр Горны, а таксама студэнты кафедры перакладу і міжкультурных камунікацый Купалаўскага ўніверсітэта..