Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Кастрычнік 2021 15:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла рабочая нарада па пытаннях рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь»

IMG 7546У рамках праекта ў Купалаўскім універсітэце за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця будуць створаны пяць новых навучальных і навуковых лабараторый.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прымае ўдзел у праекце «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь», які рэалізуецца ў краіне з 2021 па 2025. У рамках праекта зацверджаны планы па закупцы навукова-лабараторнага абсталявання для 17 устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі. Усяго запланавана да абсталявання 130 вучэбна-навуковых лабараторый.

У Купалаўскім універсітэце з'явяцца пяць новых лабараторый, у тым ліку навукова-даследчая лабараторыя інавацыйных будаўнічых матэрыялаў і энергаэфектыўных тэхналогій у будаўніцтве, вучэбна-даследчы цэнтр «Разумны дом», вучэбна-вытворчая лабараторыя «Інтэлектуальныя сістэмы і робататэхніка», лабараторны практыкум «Інтэлектуальная абарона» і межкафедральная вучэбна-вытворчая лабараторыя «Малекулярная генетыка і біятэхналогія». Новыя лабараторыі будуць аснашчаны сучасным абсталяваннем, якое дазволіць павысіць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў і забяспечыць больш высокі ўзровень навукова-даследчай дзейнасці ва ўніверсітэце.

На развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця выдзелена больш за 2 мільёны 350 тысяч еўра.