Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Лістапад 2017 15:14

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у творчай гасцёўні Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

7439 4У Беларусі працягваецца фестываль творчасці замежных студэнтаў «F.-ART.by», чарговым этапам якога стала творчая гасціная ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Мерапрыемства аб'яднала студэнтаў з Гродна і Мінска. Удзельнікі Клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятыў «ESNYKSUG» і замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі увазе гасцей і ўдзельнікаў сустрэчы рэканструкцыю традыцыйнага беларускага вясельнага абраду, а студэнты з Туркменістана здзівілі гледачоў запальнымі туркменскімі танцамі.

– Я шчаслівы быць удзельнікам такога яркага мерапрыемствы, тым больш, што я ўжо на парозе выпуску з унівэрсітэту. Імкнуся атрымаць максімум уражанняў ад вучобы, горада Гродна і Беларусі, каб павезці іх з сабой у родны Туркменістан. Сёння я іграў ролю жаніха на беларускім вяселлі. І гэта было вельмі весела! Удзел у падобных мерапрыемствах для нас, замежных студэнтаў, вельмі важна, -падзяліўся сваімі ўражаннямі студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Раўшэн Авезаў.