Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Красавік 2016 08:41

Курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы копіі Сцяга Перамогі

13771 66  Гродна прыняў міжнародную эстафету памяці «Зорка нашай Вялікай Перамогі». У парку імя Жылібера адбыўся мітынг, удзел у якім прынялі супрацоўнікі і студэнты купалаўскага ўніверсітэта.

      Падчас урачыстага мітынгу адбылася цырымонія перадачы копіі Сцяга Перамогі. Палатно плошчай больш за 200 кв. м, якое разгарнулі курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, перададзена гораду ўдзельнікамі эстафеты і зараз будзе захоўвацца ў Гродзенскім абласным гісторыка-археалагічным музеі.

      Даведка:

     Гродна стаў трэцім населеным пунктам на шляху эстафеты памяці «Зорка нашай Вялікай Перамогі», якую з 5 красавіка па 9 мая праводзіць Усерасійская грамадская арганізацыя ветэранаў «Баявое братэрства» пры падтрымцы Расійскага арганізацыйнага камітэта «Перамога» і Саюза гарадоў воінскай славы.

    Праект аб'ядноўвае больш за сто гарадоў Расіі, Беларусі, Абхазіі, Кітая, Паўднёвай Асеціі. Па задумцы арганізатараў, пяць маршрутаў з Архангельска, Брэста, Севастопаля, Д3ербенту і востраваРускі (Прыморскі край) увасабляюць пяць прамянёў зоркі на сцягу Перамогі. Галоўная задача акцыі - захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу шматнацыянальнага савецкага народа.