Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 30 Красавік 2024 13:55

Купалаўцы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Сад надзеі"

photo 5296273925778561569 yУ 2024 годзе дабрачынная акцыя прысвечана 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці. Па традыцыі ў гэты час моладзь разам з педагогамі займаецца абрэзкай раслін, праполкай садоў і кветнікаў, пасадкай алей, уборкай тэрыторый дэндрарыяў.

Сёлета да дабрачыннай акцыі далучыліся студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У рамках азеляняльных мерапрыемстваў студэнты 1 курса спецыяльнасці «Біяхімія» факультэта біялогіі і экалогіі – прадстаўнікі Беларусі, Туркменістана і краін Афрыкі сумесна з супрацоўнікамі кафедры высадзілі тры яблыні, якія сімвалізуюць сяброўства паміж аднакурснікамі.

Таксама студэнты-купалаўцы наведалі і сельскагаспадарчае прадпрыемства "Ніва-2003 СВК" у аграгарадку Рацічы, дзе выканалі работы па ўборцы тэрыторыі яблыневага саду.

Дабрачынны праект у Беларусі рэалізуецца з 2015 года па ініцыятыве Савета Міністраў. Удзел у акцыі «Сад надзеі» – прызнанне ў каханні да сваёй малой Радзімы.