Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Красавік 2024 12:04

ГрДУ імя Янкі Купалы і Ціндаоскі каледж дашкольнай адукацыі наладжваюць супрацоўніцтва

44730 1З 19 па 25 красавіка праходзіць рабочы візіт прарэктара па вучэбнай рабоце Лявонція Паўлава, дэкана педагагічнага факультэта Юрыя Гняздоўскага і намесніка начальніка аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алесі Бялко ў Кітайскую Народную Рэспубліку, горад Ціндао, правінцыя Шаньдун.

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта наведалі ювелірны факультэт і факультэт дашкольнай адукацыі Ціндаоскага каледжа дашкольнай адукацыі, дзе быў прадстаўлены навукова-адукацыйны вопыт і патэнцыял ГрДУ імя Янкі Купалы. Акрамя гэтага, былі праведзены лекцыі для навучэнцаў дадзенага каледжа аб працы Зямляцтва замежных студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і асаблівасцях спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

У рамках візіту было падпісана Пагадненне з Ціндаоскім каледжам дашкольнай адукацыі аб рэалізацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі ў скарочаныя тэрміны для грамадзян КНР па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».

Дарэчы, 6 сакавіка 2024 года быў падпісаны дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Ціндаоскім каледжам дашкольнай адукацыі ў анлайн-фармаце.