Арганізатарам алімпіяды стаў Інстытут даследаванняў лічбавай эканомікі Карагандзінскага ўніверсітэта імя акадэміка Я.А. Букетава (горад Караганда, Рэспубліка Казахстан). У конкурсе прынялі ўдзел 9 каманд з Казахстана і краін СНД.
Для ўдзелу ў конкурсе камандам неабходна было распрацаваць арыгінальны турыстычны маршрут для І тура, а таксама зняць відэаролік па актуальных напрамках развіцця турыстычнай індустрыі ў рамках ІІ тура. Студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы дастойна выступілі на алімпіядзе. Студэнткі 3 курса Анастасія Пілец і Маргарыта Станчык атрымалі дыплом 3 ступені. Праца студэнтак 2 курса Беаты Корсак, Валерыі Скарынай і Ксеніі Анісенка была ўдастоена асаблівай намінацыі за крэатыўнае мысленне.
Віншуем пераможцаў з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!