Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 01 Люты 2024 13:49

Купалавец стаў лектарам праекта "Школа актыўнага грамадзяніна"

image 2024 02 01 13 31 37У Гімназіі № 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага горада Гродна адбыўся дыялог у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў.

Тэма сустрэчы – «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі». Перад гімназістамі выступіла загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёлін Вольга Янчурэвіч. Вольга Віктараўна з'яўляецца выпускніцай гэтай установы адукацыі, якую паспяхова скончыла з залатым медалём. Раней гэта была сярэдняя школа №25 горада Гродна.

Вольга Віктараўна акцэнтавала ўвагу навучэнцаў на важнасці адукацыі і навукі ў сучасным грамадстве, актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў адносінах да прафесійнага росту. Таксама ўдзельнікі дыялогу падкрэслілі важнасць пачуцця гонару за дасягненні беларускіх вучоных, пагаварылі аб магчымасцях маладых людзей і дзяржаўнай падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі.

Вольга Янчурэвіч адказала на пытанні, якія цікавяць хлопчыкаў і дзяўчынак: у якіх напрамках працуюць вучоныя факультэта біялогіі і экалогіі, на якія спецыяльнасці біялагічнага профілю можна паступіць у 2024 годзе і іншыя.

 

image 2024 02 01 13 31 37 (1)