Экспазіцыю можна паглядзець у Навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы. Асаблівасць выставы заключаецца ў тым, што экспанаты для яе падалі супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта. Усе прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва яны стварылі сваімі рукамі. Абавязкова прыходзьце паглядзець! Магчыма, вашыя калегі адкрыюцца для вас з новага боку.
У гэтым годзе выстава прысвечана аднаму з асноўных хрысціянскіх свят – Вялікадню. Адкрылі экспазіцыю першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет і іерэй Сергій Цвірко, настаяцель прыхода храма Нерукатворнага абраза Гасподняга в. Каробчыцы.
Кожны з куплаўцаў уклаў душу ў сваю працу, і вельмі выдатна, што яе шыраты хапае на стварэнне такіх цудоўных твораў мастацтва. Менавіта ў гэтым сіла нашага ўніверсітэта.