Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Лістапад 2017 17:45

Каманда студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы выйшла ў паўфінал XX каманднага Чэмпіянату свету па праграмаванні ACM ICPC

7127 0Студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Арсеній Коласаў і Эдуард Вільчэўскі і студэнт факультэта эканомікі і кіравання Віктар Адынец ў чвэрцьфінале змагання, які прайшоў 1-2 лістапада ў БДУ, вырашылі пяць складаных задач.

Усяго канкурсантам было прапанавана 12 алгарытмічных задач, на выкананне якіх давалася 5 гадзін. Перамогу прысуджалі той зборнай, якая вырашыла найбольшую колькасць задач за найменшы час.

Разам з купалаўцамі ў Санкт-Пецярбург на паўфінал чэмпіянату адправяцца тры каманды з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, па дзве з Латвійскага ўніверсітэта, Вільнюскага ўніверсітэта, Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Універсітэта Тарту і зборная Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Нагадаем, што ўдзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва сталі 168 студэнтаў, якія прадстаўляюць 56 каманд з 15 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Расіі.