Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 26 Красавік 2024 11:21

Час выбраў нас: зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны на VII ВНС

d5cdcc06 0dc3 4e17 bac5 40fa91413ef424 і 25 красавіка - сапраўды гістарычныя дні для Рэспублікі Беларусь! Сярод дэлегатаў VII ВНС – рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель.

У Палацы Рэспублікі завяршыўся Усебеларускі народны сход. Сёння дэлегаты форуму зацвердзілі Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну.

У сталіцы сабраліся дэлегаты з усёй краіны, каб абмеркаваць і прыняць важныя рашэнні па пытаннях нацыянальнай бяспекі. Асноўным вынікам гэтых абмеркаванняў стала зацвярджэнне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якая вызначае стратэгічныя прыярытэты і меры па забеспячэнні бяспекі краіны. Гэтыя крокі накіраваны на ўмацаванне абараназдольнасці краіны, абарону яе інтарэсаў і гарантаванне міру і стабільнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

VII Усебеларускі народны сход стаў важным этапам у развіцці нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці Беларусі, які падкрэслівае адзінства і гатоўнасць краіны да абароны сваёй незалежнасці і суверэнітэту.

Нагадаем, што па выніках першага дня падчас тайнага галасавання Старшынёй УНС абраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, намеснікам Старшыні УНС абраны Аляксандр Косінец. Членамі Прэзідыума ВНС выбраны 13 чалавек, чые кандыдатуры былі ўключаны ў бюлетэнь для тайнага галасавання, сярод іх - губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік.