Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Кастрычнік 2025 16:42

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў адкрытым рэспубліканскім конкурсе для блогераў «БЛАГАСФЕРА 7.0»

5197568091188492821З 20 верасня па 30 лістапада праходзіць адкрыты рэспубліканскі конкурс для блогераў "БЛАГАСФЕРА 7.0", арганізаваны Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам РІВШ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Галоўная мэта конкурсу - не толькі пошук талентаў, але і стварэнне эфектыўных умоў для самарэалізацыі моладзі, развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай культуры і фарміраванне цікавага кантэнту для сацыяльных сетак.

Конкурс «БЛАГАСФЕРА 7.0» прапануе ўдзельнікам восем актуальных намінацый: «Мой здаровы чэлендж», «Галоўный госць», «За кулісамі прафесіі», «Мая прэм'ера», «Невідавочная Беларусь», «Рабі. Натхняй. Змяняй.», «#НеПрыдумаўГісторыю», «Закон для жыцця».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць кароткі матывацыйны відэаролік працягласцю да 2 хвілін, дзе трэба крэатыўна расказаць пра сябе, свае захапленні або праект, а таксама пакінуць заяўку да 30 лістапада.

Пераможцы ў кожнай з васьмі намінацый, а таксама ўладальнік Гран-пры будуць аб'яўлены да 31 снежня 2025 года. Усіх прызёраў чакаюць дыпломы і спецыяльныя падарункі ад арганізатараў. Інфармацыя аб узнагароджанні будзе даступная на афіцыйным дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе ў сферы маладзёжнай палітыкі  «моладзь. бел».

Падрабязнасці аб умовах удзелу і патрабаваннях да конкурсных работ можна знайсці па спасылцы.