Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Кастрычнік 2025 08:44

У Купалаўскім універсітэце прайшла стрым-канферэнцыя аб вярбоўцы ў наркабізнес праз інтэрнэт

IMG 9056Сёння, 27 кастрычніка, адбылася стрым-канферэнцыя, у рамках якой асуджаны з папраўчай установы "Выпраўленчая калонія № 11 г. Ваўкавыска" падзяліўся сваёй гісторыяй з першакурснікамі.

Студэнты атрымалі магчымасць даведацца з першых вуснаў аб тым, як злачынцы выкарыстоўваюць інтэрнет для ўцягвання моладзі ў збыт наркотыкаў і якія наступствы могуць наступіць у выніку такіх дзеянняў.

Начальнік аддзялення арганізацыі працы інспекцыі па справах непаўналетніх Упраўлення па ахове правапарадку і прафілактыцы Упраўлення ўнутраных спраў Сяргей Крупіца падкрэсліў важную прафілактычную ролю мерапрыемства ў папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў сярод моладзі.

У канферэнцыі, арганізаванай Упраўленнем унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама сумесна з сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўніверсітэта, прынялі ўдзел каля 1800 першакурснікаў у вочным і анлайн-фармаце.

Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што атрыманая інфармацыя дапаможа студэнтам пазбегнуць памылак і зрабіць правільны выбар, засцерагчы сябе ад удзелу ў незаконнай дзейнасці.