Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Кастрычнік 2025 11:59

У Купалаўскім універсітэце праходзіць XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У. Д. Розенфельда»

IMG 7539Двухдзённая канферэнцыя, распачатая 16 кастрычніка, прысвечана праблемам вывучэння сусветнай мастацкай культуры, тэорыі, гісторыі і методыкі музычнага мастацтва, а таксама ролі выяўленчага мастацтва ў сучасным кантэксце.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун.

– Правядзенне ў Купалаўскім універсітэце навукова-практычнай канферэнцыі ўжо стала добрай традыцыяй, сёлета яна праходзіць дванаццаты раз, а гэта даказвае важнасць і актуальнасць пытанняў, якія абмяркоўваюцца. За гэтыя гады канферэнцыя ператварылася ў найбуйную дыскусійную пляцоўку, – отметила Наталья Зигмундовна.

Удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі таксама прыняла дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Чарнілоўская.

У рамках пленарнага пасяджэння з дакладамі выступілі вучоныя Беларусі, Расіі і Германіі: доктар мастацтвазнаўства, прафесар, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі музыкі Астраханскай дзяржаўнай кансерваторыі Людміла Казанцава; доктар філасофскіх навук, прафесар, прафесар кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы Чэслаў Кірвель; доктар філасофскіх навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Вадзім Салееў; доктар педагагічных навук, прафесар, прафесар кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вадзім Яканюк; доктар навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі яўрэйскай музыкі Інстытута музыказнання Універсітэта музыкі імя Франца Ліста Веймар Якаў Нямцоў.

Канферэнцыя праходзіць у фармаце секцыйных пасяджэнняў. У першай секцыі «Музычнае мастацтва ў кантэксце сучаснай культуры: пытанні тэорыі, гісторыі і методык» абмяркоўваюцца пытанні мастацтва ў сучасным свеце. Другая секцыя «Тэарэтычныя і метадалагічныя праблемы вывучэння сусветнай мастацкай культуры» прысвечана пошуку новых падыходаў вывучэння культуры. У рамках трэцяй секцыі «Выяўленчае мастацтва і дызайн ва ўмовах сучаснага культурнага развіцця» разглядаюцца пытанні развіцця культуры ў сучасным свеце.

На канферэнцыі дадзена магчымасць удзелу як у вочным, так і ў анлайн-фармаце.

У другі дзень канферэнцыі, 17 кастрычніка, запланаваны круглы стол, на якім будуць падведзены вынікі працы XII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У. Д. Розенфельда».