На факультэце мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта працы сваёй пяцігадовай працы прадставілі выпускнікі спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)».
Абарона дыпломнага праекта складалася з дзвюх частак: у першай выпускнікі прэзентавалі свае калекцыі касцюмаў, дэманструючы разнастайныя дызайны – ад паўсядзённага стылю да крэатыўных рашэнняў. Праекты адлюстроўвалі індывідуальнасць і ўнікальнасць кожнага аўтара, іх імкненне да інавацый у галіне дызайну і пошуку новых форм. Другая частка абароны была прысвечана дэталёваму абмеркаванню дыпломных работ, дзе студэнты абгрунтоўвалі свае ідэі і канцэпцыі.
Абарона дыпломных праектаў стала важным этапам у прафесійным станаўленні выпускнікоў, даўшы ім магчымасць прадэманстраваць свае таленты і здольнасці, а таксама атрымаць заслужанае прызнанне і адабрэнне ад выкладчыкаў і гасцей.