Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Красавік 2025 13:18

Студэнты юрыдычнага факультэта ў ліку прызёраў юбілейнай XХV Адкрытай студэнцкай алімпіяды

фото1З 31 сакавіка па 24 красавіка 2025 г. на юрыдычным факультэце праходзіла юбілейная XХV Адкрытая студэнцкая алімпіяда па юрыдычных навуках ГрДУ імя Янкі Купалы.

У камандным і індывідуальным заліках у рамках завочнага адборачнага, вочнага і фінальнага тураў па васьмі спецыяльных юрыдычных конкурсах спаборнічала дзевяць каманд з розных універсітэтаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў па юрыдычным профілі.

Па выніках Алімпіяды каманда юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы "Купалаўцы" заняла 2 месца ў камандным заліку, а студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Правазнаўства" Ульяна Катляр заняла 2 месца сярод індывідуальных удзельнікаў Алімпіяды.