На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося ўрачыстае адкрыццё імянной аўдыторыі доктара гістарычных навук, прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы Якава Навумавіча Мараша. Студэнты і выкладчыкі сабраліся, каб ушанаваць памяць знакамітага гісторыка і ўзгадаць асноўныя вехі гістарычнай школы Гродзеншчыны і іх дзеячаў!
З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі звярнуўся дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч. Ён адзначыў, што адкрыццё гэтай аўдыторыі вельмі сімвалічна, бо ў корпусе па вуліцы кастрычніцкай навучаюцца гісторыкі, якія нясуць у будучую спадчыну гродзенскай гістарычнай школы, яскравым прадстаўніком, які быў Якаў Навумовіч Мараш.
Урачыстае адкрыццё імянной аўдыторыі доктара гістарычных навук, прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы Якава Навумавіча Мараша было прымеркавана да 84-годдзя Купалаўскага ўніверсітэта.




