Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Люты 2016 11:00

II Міжнародны студэнцкі практыкаарыентаваны круглы стол «Права інтэлектуальнай уласнасці і спосабы яе абароны» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца II Міжнародны студэнцкі практыкаарыентаваны круглы стол «Права інтэлектуальнай уласнасці і спосабы яе абароны». У рэжыме онлайн прадстаўнікі купалаўскай ВНУ і Паўночна-Каўказскага філіяла ФБДАУВА «Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя» абмяркуюць актуальныя пытанні заканадаўства.

У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты, магістранты і выкладчыкі юрыдычных факультэтаў дзвюх ВНУ.

У рамках круглага стала плануецца абмеркаванне наступных тэм:

- «Паняцце права інтэлектуальнай уласнасці, яго аб'екты і суб'екты»;

- «Крыніцы і сістэма заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці»;

- «Сістэма органаў, якія забяспечваюць кіраванне і ахову інтэлектуальнай уласнасці»;

- «Паняцце, аб'екты і суб'екты аўтарскага права і сумежных правоў, права прамысловай уласнасці»;

- «Прававое рэгуляванне дамоўных адносін у сферы інтэлектуальнай уласнасці»;

- «Асаблівасці абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці».

Мадэратарам з беларускага боку выступіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, прафесар, доктар юрыдычных навук Ігар Эдуардавіч Мартыненка.

Мадэратарам з расійскага боку - загадчык кафедры грамадзянскага права Паўночна-Каўказскага філіяла ФБДАУВА «Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Аляксандр Іванавіч Канавалаў.

Онлайн сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209. Пачатак у 11.00.

З праграмай правядзення круглага стала можна азнаёміцца ў дадатку.

 

Кантакты

Тэл./факс: 8 (0152) 45-00-02

E-mail: civil-grodno@list.ru

Web: http://lf.grsu.by