У рамках рабочай паездкі першы прарэктар прыняў удзел у канферэнцыі «Міжнароднае супрацоўніцтва ў прамысловасці, адукацыі і навуцы», дзе галоўнай мэтай падзеі стала прадастаўленне платформы для перагавораў і ўстанаўлення міжнародных кантактаў, накіраваных на ўмацаванне партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем у галіне адукацыі.
Прадстаўнік Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Харбінскім інстытутам «Кембрыдж», а таксама азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічным абсталяваннем ВНУ, у прыватнасці з навучальнымі базамі і лабараторыямі.
Першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы наведаў кампус Навукова-тэхнічнага прафесійнага каледжа горада Яньтай, дзе прыняў удзел у абмеркаванні развіцця і ўкаранення інавацыйных распрацовак ва ўніверсітэце. Важнай падзеяй візіту стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве з Яньтайскім прафесійным каледжам навукі і тэхналогій. У завяршальныя дні працоўнай паездкі адбылося падпісанне з Каледжам эканомікі і гандлю горада Цзянчзян.
Варта адзначыць, што бакі зацікаўлены ў навуковых распрацоўках і стажыроўках, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі.
Рабочы візіт суправаджаўся цікавымі сустрэчамі, прадуктыўнымі дыялогамі і прыемнымі ўражаннямі.