Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Кастрычнік 2023 14:53

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у Гродзенскім забегу

photo 5273835109658775417 yБегавая падзея адбудзецца 12 лістапада. Арганізатары мерапрыемства інфармуюць, што забег пройдзе ў некалькіх фарматах: сямейны забег, забег на 5 і 10 кіламетраў.

Старт сямейнага забегу плануецца ў 12.00 па адрасе: вёска Пышкі, Падлабенскі з/з, 35.

Удзел у забегу сямейнага фармату - бясплатна. Забег на 5 км адбудзецца ў 12.30 па адрасе: База адпачынку «Прывал» –Гродзенскі раён, в.Пышкі. Старт забегу на 10 км пройдзе ў 13.00 па адрасе: вул.Ажэшкі, 22. Забег на 5 і 10 метраў прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак.

Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў будзе праводзіцца па заканчэнні забегу. Кожнаму ўдзельніку, які фінішаваў з зафіксаваным вынікам, прысвойваецца пэўная колькасць ачкоў, згодна з агульным Палажэннем аб Бегавой лізе 2023г.

Заяўка на ўдзел у мерапрыемстве падаецца анлайн да 10 лістапада праз сайт runin.by.

Важна, што рэгістрацыя можа быць спынена раней пазначанага тэрміну пры дасягненні ліміту удзельнікаў.

Зарэгістравацца і даведацца падрабязней аб умовах можна па спасылцы.

Купалаўцы, давайце правядзем выхадныя весела і з карысцю для здароўя!