Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Верасень 2023 09:34

Купалаўцы прынялі ўдзел у самым масавым рэспубліканскім забегу!

photo 5188355433583202010 y10 верасня больш за 10 тысяч беларусаў сталі часткай грандыёзнага спартыўнага свята - Мінскі паўмарафон-2023.

Выкладчыкі і студэнты факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у праграме Мінскага міжнароднага паўмарафона.

Дыстанцыю ў 5 кіламетраў змаглі пераадолець Яўгенія Банцэвіч, студэнтка 4 курса, Ганна Гетманчук і Аліна Перашчук, студэнткі 3 курса. Дзяўчаты адзначылі, што ім вельмі спадабалася атмасфера спартыўнага мерапрыемства, гэта сапраўднае свята бегу. Арцём Чамбровіч, студэнт 3 курса, для сябе абраў дыстанцыю ў 10.5 кіламетраў, з якой паспяхова справіўся.

У сваю чаргу, дэкан факультэта фізічнай культуры Віталь Храмаў пераадолеў дыстанцыю 21 кіламетр. І паказаў выдатны прыклад вытрымкі і спартовай падрыхтоўкі.

Адзначым, што траса праходзіла па вуліцах горада Мінска.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Менскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.