Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Жнівень 2023 09:40

Купалаўцы сталі прызёрамі жаночага турніру па баскетболе 3х3 на II гульнях краін СНД

photo 5386535661391170348 yСтудэнты Купалаўскага ўніверсітэта не перастаюць радаваць вынікамі на II гульнях краін СНД. Студэнткі факультэта фізічнай культуры Яўгена Бярнацкая і Карына Курстак сталі ўладальніцамі срэбнага і бронзавага медалёў.

12 жніўня сярэбраную ўзнагароду заваявала Яўгенія Бярнацкая, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры, у складзе зборнай каманды «Беларусь 1». У фінальным паядынку на пляцоўцы сталічнай «Палава-Арэны» беларускі саступілі камандзе Расіі − 10:12. Пачатак сустрэчы прайшоў з перавагай беларусак, але Расіянкі паступова скарачалі адставанне і за хвіліну да заканчэння гульні здолелі вырвацца наперад. Гаспадыні прыклалі максімум намаганняў, каб адысці ад паразы, але зрабіць гэта не змаглі. Срэбнымі прызёрамі сталі Алена Цітавец, Паліна Дамянюк, Аляксандра Палубок і Яўгенія Бярнацкая.

Бронзавы медаль атрымала Карына Курстак, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры, у складзе зборнай каманды «Беларусь 2», якая ўпэўнена перайграла саперніц з Узбекістана − 22:6.

Віншуем, ГрДУ імя Янкі Купалы ганарыцца вамі!