Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 08 Жнівень 2023 13:31

Купалаўцы прынялі ўдзел у турніры па балотным футболе

IMG 20230808 132606 717Чэмпіянат прайшоў 5 жніўня на Аўгустоўскім канале пад Гродна.

Балотны футбол з кожным летнім сезонам набірае абароты. Сёлета спаборніцтвы сабралі 30 каманд з усёй Гродзенскай вобласці, з іх 8 жаночых, у склад якіх увайшлі нашы купалаўцы.

За каманду горада Масты згуляла студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Крысціна Вайнилович, магістрантка 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Яна Шидловская і студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Лізавета Бабушкина.

У склад каманды горада Ліды ўвайшла студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Паліна Артамонава.

Годна прадставіць каманду горада Шчучын змаглі студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Анастасія Парфіновіч, выпускніца юрыдычнага факультэта Валерыя Харытончык і выпускніца факультэта фізічнай культуры Юлія Карпейчык.

У выніку неабыякай барацьбы прызавыя месцы размяркуюцца наступным чынам:

Першае месца-каманда горада Шчучын.

Другое месца - каманда горада Масты.

Ганарымся нашымі купалаўцамі! Далей-больш!