Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Жнівень 2023 16:53

Абітурыент Купалаўскага паказаў высокія вынікі на чэмпіянаце свету па грэка-рымскай

photo 2023 08 02 13 16 44З 31 ліпеня па 6 жніўня 2023 года ў Стамбуле праходзіць чэмпіянат свету па барацьбе сярод спартсменаў да 17 гадоў.

На чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў абітурыент факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Дуброўскі ў вагавой катэгорыі да 80 кг заваяваў бронзавы медаль.

Спачатку медалі разыгрываюць змагары грэка-рымскага стылю, затым у сутычкі ўступаюць дзяўчыны, а завяршаюць спаборніцтвы вольнікі. Анлайн-відэатрансляцыя спаборніцтваў даступная на сайце Аб'яднанага свету барацьбы.

 

 

 

 

 

 

 

photo 2023 08 02 13 16 44 (2)