Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 31 Ліпень 2023 14:50

Купалаўцы-валанцёры II гульняў краін СНД!

photo 2023 07 31 14 43 16Ужо зусім хутка ў Беларусі адбудзецца маштабная спартыўная падзея-II Гульні краін СНД. Вялікае спартыўнае свята пройдзе з 3 па 15 жніўня і ахопіць усю краіну. У Гродне пройдуць спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы і хакеі на траве ў фармаце 5*5. Дапамагаць у арганізацыі гульняў будуць валанцёры Купалаўскага ўніверсітэта, усяго 35 чалавек.

 

Нашы студэнты будуць суправаджаць каманды і аказваць ім рознага роду падтрымку: ад лінгвістычнай да навігацыйнай. Хлопцы будуць працаваць у спаборніцкіх зонах, на трыбунах, інфармацыйных стойках, прэс-цэнтры, а таксама ў VIP-зонах. Акрамя таго, яны будуць аказваць дапамогу нацыянальнаму антыдопінгаваму агенцтву.

Як адзначылі ў Цэнтры валанцёрскай дзейнасці, падзейнае валанцёрства - папулярны кірунак дзейнасці. Студэнты ўдзельнічаюць у буйных мерапрыемствах - фестывалях, форумах, праектах розных узроўняў. Дзеці забяспечваюць суправаджэнне падзей міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.

Так, купалаўцы выдатна сябе паказалі падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. У ліку валанцёраў былі 285 студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Яны працавалі ў самых розных кірунках і пунктах, напрыклад, частка хлопцаў «валанцёрыла» перакладчыкамі на беларуска-польскай мяжы ў лагістычным цэнтры «Брузгі».

Купалаўцы суправаджаюць грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам-за моцную і квітнеючую Беларусь!», гісторыка-асветніцкі праект «Цягнік Перамогі», Рэспубліканскае комплекснае Спартыўна-масавае мерапрыемства «Усе разам» і многія іншыя мерапрыемствы.

Упэўнены, што іх дапамога ў правядзенні II гульняў краін СНД будзе на высокім узроўні, пажадаем ім поспеху!