Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Люты 2016 11:36

Выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у канферэнцыі «Новыя філаматы»

IMG 1149 copy copyУ Гімназіі № 1 г. Гродна прайшло традыцыйнае міждысцыплінарнае навуковае мерапрыемства «Новыя філаматы», якое адкрывае шлях у навуку маладым людзям не толькі з Беларусі, але і суседніх усходнееўрапейскіх краін. У гэтым годзе ў канферэнцыі прынялі ўдзел 172 навучэнцы школ Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама школьнікі з Расіі, Літвы і Эстоніі.

Адкрыў працу канферэнцыі загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы С.У. Данскіх. Сяргей Уладзіміравіч адзначыў важнасць і неабходнасць навуковага пошуку як для сучаснага грамадства ў цэлым, так і для асабістага росту і самарэалізацыі маладых людзей.

У якасці экспертаў на навуковым мерапрыемстве выступілі выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта біялогіі і экалогіі і філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Так, прафесар кафедры журналістыкі Аляксандр Аляксандравіч Мурашоў узначаліў журы на секцыі рускай славеснасці. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Уладзіміравіч Амелька каардынаваў працу секцыі гісторыі і краязнаўства.

Праца канферэнцыі праходзіла ў рамках 16 секцый, на якіх абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў сучаснага навуковага пазнання: пачынаючы ад матэматыкі і інфарматыкі і заканчваючы мовазнаўствам і эстэтыкай.

Такая сустрэча ў чарговы раз паказала велізарны навуковы патэнцыял моладзі Гродзеншчыны, а таксама ўмацавала супрацоўніцтва паміж купалаўскім універсітэтам і вядучымі ліцэямі, гімназіямі і школамі горада і вобласці.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.