Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Чэрвень 2023 13:09

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала сярэбраным прызёрам Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі

photo16862048736 і 7 чэрвеня на сталічнай пляцоўцы РДВАР адбыліся фінальныя гульні Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі сезона 2022-2023 у праграме Рэспубліканскай універсіяды – «Фінал чатырох».

У Мінску ў «Фінале чатырох» сустрэліся прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У паўфінальным матчы каманда купалаўцаў атрымала перамогу над зборнай БНТУ з лікам 103-84. З самага пачатку гульні каманды ГрДУ імя Янкі Купалы і БНТУ трымаліся на роўных, ніхто не мог меркаваць, хто ж будзе пераможцам. Усю дзесяціхвілінку барацьба ішла на нажах, і нават невялікае адставанне не збянтэжыла ігракоў. У другой чвэрці "тэхнары" працягнулі даганяць сваіх супернікаў, не губляючы баявога духу. Аднак пачатак трэцяй чвэрці стаў пераломным у гульні. Купалаўцы вырваліся наперад і ўтрымлівалі сваю перавагу да канца асноўнага часу. Баскетбалісты БНТУ спрабавалі скараціць розніцу ў ліку, але нажаль, не змаглі дагнаць суперніка. Гэты матч стаў сапраўдным выпрабаваннем для абедзвюх каманд, і яны паказалі сапраўдны спартовы дух і зацятасць.

Фінальны матч паміж камандамі ГрДУ імя Янкі Купалы і БДУІР - сапраўднае відовішча. З самага пачатку гульні балельшчыкі назіралі за напружанай бітвай, і ніводная з каманд не збіралася здавацца. Гульня праходзіла ў роўнай барацьбе, і падавалася, што пераможца будзе вызначаны толькі на апошніх хвілінах. У канчатковым выніку, каманда купалаўцаў уступіла камандзе БДУІР з лікам 73-65. Трэцяе месца ў "Фінале чатырох" у каманды БНТУ.

Купалаўцы па выніках Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі сезона 2022-2023 у ліку самых дзейсных гульцоў. Па выніках турніру "Лепшым цэнтравым" прызнаны Кірыл Вінакураў, а намінацыя "Прыз глядацкіх сімпатый" прысуджана Сяргею Лемяшэўскаму. Трэніраваў баскетбольную каманду ГрДУ імя Янкі Купалы дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Маклакаў.