Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Красавік 2023 13:47

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі лёгкаатлетычнага кросу

photo 2023 04 19 16 00 5419 красавіка ў лесапарку «Пышкі» прайшлі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ў праграме круглагадовай спартакіяды-2022/2023 сярод навучэнцаў Купалаўскага ўніверсітэта.

 

Агульнакамандныя месцы сярод жанчын размеркаваліся наступным чынам. 1 месца заняў філалагічны факультэт, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Валянціна Вашкевіч. 2 месца заняла каманда педагагічнага факультэта, адказная за фізічнае выхаванне на факультэце Люцына Папко. На 3 месцы факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Строк.

У асабістым заліку сярод жанчын пераможцам стала Кацярына Новік, студэнтка 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Кацярына Васілько, студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі заняла 2 месца, 3 месца заняла Юлія Кудла, студэнтка 1 курс інжынерна-будаўнічага факультэта.

У агульнакамандным заліку сярод мужчын атрымала перамогу каманда ваеннага факультэта, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Іван Крупеніч. 2 месца заняў факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Строк. Каманда юрыдычнага факультэта заняла 3 месца, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Грабавік.

Асабістыя месцы сярод мужчын разьмеркаваліся наступным чынам. 1 месца заняў Мікіта Арцішэўскі, студэнт 4 курса ваеннага факультэта. 2 месца заняў Павел Шэры, студэнт 1 курса ваеннага факультэта. 3 месца заняў Уладзіслаў Чэрнік, студэнт 2 курса ваеннага факультэта.