Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 18 Красавік 2023 09:31

Купалавец стаў прызёрам ХХ Усерасійскіх спаборніцтваў па грэка-рымскай барацьбе

greko rim kozlovСтудэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Данііл Казлоў стаў бронзавым прызёрам ХХ Усерасійскіх спаборніцтваў па грэка-рымскай барацьбе "Турнір памяці заснавальніка спартыўнай барацьбы ў г. Бор А. І. Серабракова", які прайшоў 14 і 15 красавіка ў Ніжагародскай вобласці.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 200 прадстаўнікоў грэка-рымскага стылю з Беларусі і Расіі. На гэтым турніры мелі права выступаць паўналетнія спартсмены, якія маюць спартыўны разрад не ніжэйшы за "Кандыдат у майстры спорту".

Таксама паспяхова выступіў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Мікіта Мурашка, які заняў 5 месца. Віншуем пераможцаў і жадаем новых узнагарод!