Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 07 Красавік 2023 13:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыліся спаборніцтвы па валейболе

38926 1У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд у праграме круглагадовай спартакіяды-2022/2023.

 

Барацьба атрымалася захапляльнай і цікавай, усе каманды актыўна ўключыліся ў гульню, годна сябе паказвалі. Але пераможца можа быць толькі адзін.

Пяровае месца ў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Строк. Другое месца заняў факультэт матэматыкі і інфарматыкі, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Флёрка. Трэцяе месца - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Андрэй Болахаў.

Лепшы гулец факультэта матэматыкі і інфарматыкі - студэнт 2 курса Ягор Дарашэнка. Лепшым гульцом факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання стаў студэнт 1 курса Вадзім Якуцэвіч. Лепшы гулец факультэта эканомікі і кіравання - студэнт 2 курса Ягор Анікевіч. Лепшым гульцом факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму стаў студэнт 3 курса Ягор Шэмет.