Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 01 Сакавік 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў прыняць удзел у XVI студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі» Рэкамендаваны

На базе факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 красавіка 2016 года адбудзецца XVI студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі».

Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:

- актуальныя праблемы педагагічнай псіхалогіі;

- актуальныя праблемы сацыяльнай псіхалогіі;

- актуальныя праблемы крызіснай псіхологіі;

- псіхалогія сям'і;

- актуальныя праблемы псіхалогіі развіцця.

Матэрыялы і заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 сакавіка 2016 года. Матэрыялы дакладаў будуць прадстаўлены ў дэпанаваным зборніку матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі (электронная публікацыя).

Арганізатары канферэнцыі - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (факультэт псіхалогіі, студэнцкае навуковае таварыства факультэта) і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт псіхалогіі, студэнцкае навуковае таварыства факультэта).

Падрабязнасці правядзння канферэнцыі гл. у дадатку.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, БЛК, 21

Тэл.: 43-45-21 (Таццяна Андрэеўна Цюфанава), +375 (29) 789-20-67 (Ганна Віктараўна Ракіцкая)

Web: http://www.psf.grsu.by

E-mail: psinauka@mail.ru