Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы прайшла ў Гомелі. Пераможцаў вызначалі ў мнагабор'і і эстафеце, скачках у даўжыню і трайных скачках, бегу на 400 і 3000 метраў.
У медальнай скарбонцы індывідуальнага заліку Купалаўцаў тры першыя, тры другія і тры трэція месцы.
Спецыяльны прыз ад Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту ў студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы Шарлоты Паэглітэ. Дзяўчына атрымала перамогу ў пяцібор'і.