Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Люты 2016 10:10

Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі правёў другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання

13046 2У Беларусі ў перыяд з 23 студзеня па 1 лютага 2016 года праходзіў другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. У Гродзенскай вобласці было зарэгістравана каля 7 тысяч будучых абітурыентаў, якія напісалі больш за 14 тысяч тэстаў.

Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праводзіў другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання ў выходныя дні 23, 24, 30 і 31 студзеня. Для тых, хто па аб'ектыўных прычынах не змог прыняць удзел у асноўныя дні, былі арганізаваны рэзервовыя дні па панядзелках 25 студзеня і 1 лютага. Прайсці рэпетыцыйнае тэсціаванне ўсё яшчэ магчыма ў перыяд з 16 па 20 лютага 2016 года.

Варта адзначыць, сярод абітурыентаў актуальная рэгістрацыя ў рэжыме онлайн, якая кругласутачна ажыццяўляецца ў Гродне і Лідзе. Таксама любы жадаючы ў ГрДУ імя Янкі Купалы можа атрымаць кансультатыўную інфармацыю, што датычыцца правілаў паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі, умоў удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні і магчымасцяў якаснай даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

З усімі навінамі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.