Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Люты 2023 09:07

Спартыўная перамога купалаўцаў на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе

miachСпартыўная перамога купалаўцаў на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе У Беларусі праходзіць юнацкі чэмпіянат Рэспублікі Беларусь (U-19) сярод мужчынскіх каманд па міні-футболе, у якім прымае ўдзел і каманда ГрДУ імя Янкі Купалы.

Адбылася чарговая гульня 11 тура юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь (U-19) сярод мужчынскіх каманд. Каманда нашага ўніверсітэта атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 10:3 над сапернікамі з Мінска (Сталіца-2006).

На дадзеным этапе наша каманда займае 5 месца, набраўшы 15 ачкоў, і змагаецца за пападанне ў зону плэй-оф. Наступная гульня адбудзецца ўжо ў наступную нядзелю.

Жадаем удачы нашым спартсменам!