Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Студзень 2023 13:24

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі медалі на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

4У агульным заліку каманда Купалаўскага ўніверсітэта заняла пятае месца. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі студэнты з 31 установы вышэйшай адукацыі Беларусі.

Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы прайшла ў Гомелі. Пераможцаў вызначалі ў мнагабор'і і эстафеце, скачках у даўжыню і трайных скачках, бегу на 400 і 3000 метраў.

У медальнай скарбонцы індывідуальнага заліку Купалаўцаў тры першыя, тры другія і тры трэція месцы.

Спецыяльны прыз ад Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту ў студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы Шарлоты Паэглітэ. Дзяўчына атрымала перамогу ў пяцібор'і.