Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Лістапад 2022 14:51

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы стала ўладальніцай статуэткі "Лепшая футбалістка па пляжным футболе Рэспублікі Беларусь"

photo 2022 11 29 14 18 1428 лістапада ў "Astoria Riverside" у Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых ігракоў футбольнага сезона ў Рэспубліцы Беларусь-2022.

 

Адкрыў цырымонію ўзнагароджання "Зорны мяч" кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. Ён расказаў пра найбольш яркія моманты футбольнага сезона ў 2022 годзе і павіншаваў удзельнікаў з яго паспяховым завяршэннем. Па выніках мерапрыемства лепшыя з лепшых набылі памятныя статуэткі ў індывідуальных і камандных намінацыях.

Студэнтцы 4 курса юрыдычнага факультэта Валерыі Харытончык была ўручана памятная статуэтка "Лепшая футбалістка па пляжным футболе Рэспублікі Беларусь-2022". Завяршылася цырымонія сумесным фатаграфаваннем усіх пераможцаў "Зорнага мяча"!

Віншуем Валерыю і жадаем далейшых спартыўных поспехаў!