Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 28 Лістапад 2022 10:15

Купалаўцаў запрашаюць на сустрэчы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў па пытаннях працаўладкавання

Цэнтр развіцця кар'еры запрашае студэнтаў выпускных курсаў, а таксама ўсіх зацікаўленых на сустрэчу з прадстаўнікамі праваахоўных і іншых органаў па пытаннях далейшага працаўладкавання. Сустрэчы пройдуць 25.11.2022 і 28.11.2022 у 13.30 у аўдыторыі 218 навучальнага корпуса № 1 (вул. Ажэшкі, 22).

На сустрэчу 25.11.2022 запрошаны прадстаўнікі Гродзенскага РАУС, Кастрычніцкага РАУС, ДАІ, Гродзенскай рэгіянальнай мытні, Кастрычніцкага аддзела дэпартамента аховы МУС РБ.

28.11.2022 запрошаны прадстаўнікі Дэпартамента выканання пакаранняў, Органаў пагранічнай службы РБ, Ленінскага аддзела дэпартамента аховы МУС РБ.