З пераможцамі сустрэўся старшыня журы алімпіяды па гісторыі, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын, які павіншаваў удзельнікаў і пажадаў ім новых перамог і дасягненняў, выказаў надзею на іх паспяховае паступленне ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Удзельнікаў трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўстве павіншавала намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Марына Яцэкаўна Калацэй, якая пазнаёміла вучняў - лепшых знаўцаў гісторыі і грамадазнаўства Гродзенскай вобласці - з шырокімі магчымасцямі, якія дае купалаўская ВНУ для рэалізацыі творчага патэнцыялу.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.