Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Чэрвень 2022 12:22

Гродзенскі хакейны клуб "Рытм" стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па хакеі на траве сярод жаночых каманд сезона 2021-2022

ritmУ складзе каманды, якая атрымала перамогу, былі нашы студэнткі факультэта фізічнай культуры Ксенія Кутай, Агнес Навіцкая, Аляксандра Слівінская.

Гродзенскі хакейны клуб "Рытм" стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па хакеі на траве сярод жаночых каманд сезона 2021-2022. Лёс чэмпіёнства вырашыўся ў чатырох матчах фінальнай серыі супраць смалявіцкай «Вікторыі», паведамляе сайт упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Чацвёрты матч завяршыўся з лікам 2:1 перамогай гродзенскіх хакеістак. ХК "Рытм" заваяваў чэмпіёнства ў 24-ы раз.

Нагадаем, што ў першым матчы серыі гродзенкі атрымалі пераканаўчую перамогу 3:0. У другой гульні асноўны час каманды завяршылі ўнічыю, але «Вікторыя» была мацнейшай у серыі булітаў (4:3). У Смалявічах Рытм выйграў з мінімальнай перавагай - 3:2 і 1:2. Гэты сезон удала складваецца для гродзенскай каманды, у зімовым першынстве краіны яны таксама сталі чэмпіёнамі.