Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Май 2022 12:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе

photo 2022 04 28 16 47 42 2Спаборніцтвы адбыліся ў рамках праграмы круглагадовай спартакіяды сярод навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Усе студэнты змагаліся годна і выдатна сябе паказалі! Але ў любых спаборніцтвах павінны быць пераможцы. Сярод дзяўчат "бронзу" заваявала каманда факультэта біялогіі і экалогіі, "серабро" ў каманды факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, "золата" ў каманды юрыдычнага факультэта.

Сярод хлопцаў трэцяе месца заняла каманда факультэта інавацыйных тэхналогіў машынабудавання, другое месца ў каманды факультэта біялогіі і экалогіі, першае месца заваявала каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.