Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, прадстаўнікі кампаніі «Стартап тэхналогіі», Gem Tehnologies і іншых арганізацый.
«Галоўная задача форуму - не толькі дапамагчы апрабаваць ідэі і знайсці інвестараў, але і навучыць пачынаючых бізнесменаў мінімізаваць свае рызыкі», - адзначыў у прывітальным слове дырэктар Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Аляксандр Віктаравіч Панамароў.
У гэтым годзе на дзелавым форуме Invest Weekend журы вызначыла дзевяць пераможцаў.
У намінацыі «Лепшая каманда/аўтар» прысудзілі перамогу:
студэнткам 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярыне Маркевіч, Вераніцы Кандрацюк і Аляксандры Стэльмах. Дзяўчыны прадставілі адразу тры праекты: Easy Pregnacy (мабільнае прыкладанне для цяжарных), які зацікавіў прадстаўнікоў кампаніі Gem Tehnologies, значкі-навігатары для дзяцей і пажылых людзей і праект па арганізацыі хатніх цяпліц;
заснавальнік этнакрамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч, расказаў пра дзейничаючы бізнэсе - краму на вул. Вялікая Траецкая, 16, у якой прадаюцца вырабы беларускіх рамеснікаў;
Наталлі Апон, Анастасіі Бобрык, Анастасіі Часновай і Аляксею Селязнёву, якія прадставілі праект «Велокофейня».
У намінацыі «Лепшая бізнэс-ідэя» пераможцамі былі прызнаны:
Дзмітрый Крыпеня, яки прэзентаващ дзеючы бізнес - мабільную аўтамыйку, якая працуе каля года па франшызе Fast and Shine;
Пётр Кізік, які прадставіў ідэю па вытворчасці 3D-друкарак: малады чалавек сам сабраў прататып і надрукаваў на ім адну з дэталяў для новай друкаркі;
праект Kindom па арганізацыі ролевых гульняў: правядзенне тэматычных пастановак для дзяцей і дарослых, напрыклад, па сцэнарах казак.
У намінацыі «Лепшая ідэя для горада» адзначылі наступныя праекты:
праект «Эка-справа» навучэнца СШ № 27 г. Гродна. Антона Кирэйчука: школьнік прапанаваў вучыць гараджан падзяляць смецце яшчэ са школьнай лавы;
праект «Зялёная паркоўка» Аляксея Кушнина і Міхаіла Ярмоленка, студэнтаў 5 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы: купалаўцы прапанавалі вырабляць спецыяльныя газонныя рашоткі, якія дазваляюць уладкоўваць паркоўкі з зялёнымі насаджэннямі;
праект «Этнакрама “Цудоўня”».
Пераможцы атрымалі граматы і прызы ад ГА «БРСМ», ЦПП «АйТиНимакс» і ТАА «СофтСервис».
Удзельнікі дзелавога форуму наведалі майстар-класы: кіраўнік кампаніі «Стартап тэхналогіі» Аляксей Шаблоўскі паказаў на тыповыя памылкі пачынаючых прадпрымальнікаў; прадстаўнік Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу Аляксандр Булах распавёў пра тое, як знайсці сваю бізнэс-мадэль; генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Дзмітрый Яўменчык прадставіў інфармацыю аб атрыманні дзяржаўнай падтрымкі і субсідый на прасоўванне бізнесу; топ-менеджэр кампаніі Gem Тэхналогіі Эдуард Віцько (Украіна) правёў трэнінг «Як кіраваць кампаніяй з дапамогай смартфона?».