Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Май 2021 11:01

Спартыўна-мастацкі фестываль «Купалаўскі старт» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

kupalovskij startУдзел у фестывалі прымуць студэнцкія каманды факультэтаў.

Фестываль «Купалаўскі старт» уключае два блокі: творчы і спартовы. У першым студэнтам трэба будзе крэатыўна прэзентаваць сваю каманду, у другім - праявіць сябе ў камандных і індывідуальных спаборніцтвах, сярод якіх спартыўная эстафета, перацягванне ліны, дартс, армрэслінг, настольны тэніс.

Спартыўна-мастацкі фестываль «Купалаўскі старт» праводзіцца з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, умацавання здароўя, актывізацыі масавага спартыўнага і творчага руху.

Фестываль адбудзецца 21 мая ў лёгкаатлетычным манежы навучальнага корпуса па вул. Захарава, 32. Пачатак у 10.00.

Арганізатарамі спартыўных спаборніцтваў выступаюць Каардынацыйны студэнцкі савет універсітэта сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў і першаснай арганізацыяй БРСМ. З Палажэннем аб правядзенні Фестывалю можна азнаёміцца  тут