Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Май 2021 16:57

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Дудараў заваяваў золата на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце

Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце прайшоў з 29 красавіка па 2 мая ў Сочы.

Маштабныя спаборніцтвы ў Сочы аб'ядналі 300 атлетаў з 23 краін. На працягу чатырох дзён спартсмены разыгрывалі медалі ў асабістых і камандных дысцыплінах: індывідуальныя скачкі, акрабатычная дарожка і сінхронныя скачкі на батуце.

Нацыянальная каманда Беларусі па скачках на батуце паспяхова выступіла на чэмпіянаце Еўропы ў Сочы. У склад каманды уваходзіў студэнт 4 курса Купалаўскага ўніверсітэта Аляксей Дудараў. З калегамі па камандзе Іванам Літвіновічам, Алегам Рабцавым, Уладзіславам Ганчаровым Аляксей падняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала, заваяваўшы «золата» чэмпіянату ў камандным заліку.