Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Лістапад 2015 16:45

Юбілейны XX конкурс мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы - «Alma-mater - любоў з першага курса»

У Міжнародны дзень студэнта, 17 лістапада 2015 года, адбудзецца фінал юбілейнага ХХ конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы – «Alma-mater – любоў з першага курса».

Студэнты чатырох факультэтаў - факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта эканомікі і кіравання, юрыдычнага факультэта і факультэта мастацтваў і дызайну - на вялікай сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (вул. Маставая, 35) прадставяць кампетэнтнаму журы і гледачам свае тэатралізаваныя нумары.

Пачатак конкурса – у 18.30.