Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Сакавік 2021 13:11

Каманда Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможца спартыўнай эстафеты «Мы - супраць наркотыкаў, мы - за спорт!»

Спартыўныя спаборніцтвы ў Гродне прайшлі сярод каманд пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі.

Фізкультурна-аздараўленчая гонка ў лесапарку «Пышкі» стала часткай вялікай гарадской акцыі «Гродна - тэрыторыя здароўя», накіраванай на папулярызацыю здаровага ладу жыцця ў маладога пакалення. Удзельнікамі спартыўных спаборніцтваў «Мы - супраць наркотыкаў, мы - за спорт!» сталі сем каманд, па выніках якіх перамогу атрымала каманда Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Другімі ў агульнакамандным заліку сталі прадстаўнікі электратэхнічнага каледжа імя Івана Шчаснага, трэцімі - каманда Вучылішча алімпійскага рэзерву.