Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 22 Студзень 2021 12:49

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі на першых спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды-2021 па лёгкай атлетыцы

26088 6Зборная Купалаўскага ўніверсітэта заняла чацвёртае агульнакаманднае месца.

Першыя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2021 па лёгкай атлетыцы (у памяшканні) праходзілі з 19 па 21 студзеня 2021 года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла чацвёртае месца. Пераможцам спаборніцтваў стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, другое месца - у Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і трэцяе - у Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

На вышэйшую прыступку п'едэстала падняліся купалаўцы Віталь Жук, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры, які заняў першае месца ў штурханні ядра, і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Зубкевіч, якая атрымала перамогу ў скачках у вышыню. Срэбным прызёрам у сямібор'і стаў студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Зорка. Бронзавыя медалі ў трайным скачку заваявалі Сяргей Дэмбіцкі, студэнт 1 курс факультэта фізічнай культуры, і Карына Гаўрыцкая, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры. Таксама 3 месца ў бегу на 60 м з бар'ерамі - у студэнткі 2 курса Шарлоты Паэглітэ, бронза ў сямібор'і - у студэнта 1 курса Арцёма Чарвякоўскага.

Каманду Купалаўскага ўніверсітэта на спаборніцтвах прадстаўлялі дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі і старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Алена Стасюкевіч.

.