Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 22 Верасень 2020 12:21

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Ганна Траўкова паспяхова выступіла на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы

23121 1Ганна Траўкова выступала ў складзе жаночай зборнай каманды Гродзенскай вобласці і стала абсалютным пераможцам у мнагабор'і.

Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы праходзіў з 15 па 17 верасня ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Каманда Гродзенскай вобласці апярэдзіла бліжэйшых саперніц з Брэста больш чым на 13 балаў. На трэцім месцы - каманда Віцебскай вобласці.

У мнагабор'і абсалютным пераможцам стала студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Траўкова. Ёй таксама не было роўных у фіналах па асобных відах гімнастычнага шматбор'я на трох снарадах. Ганна святкавала перамогу ў апорным скачку, у практыкаванні на бервяне і вольных практыкаваннях. У фінале на брусах яна стала трэцяй.

Перамогі ў чэмпіянаце Беларусі для многіх спартсменаў сталі пропускам у нацыянальную зборную каманду, што дазволіць ім прыняць удзел у чэмпіянатах Еўропы. Правядзенне еўрапейскіх стартаў запланавана на перыяд з 9 па 13 і з 17 па 20 снежня 2020 года Баку.