Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 31 Ліпень 2020 15:40

Прадстаўнікі Купалаўскага універсітэта прынялі ўдзел у веламарафоне «За Беларусь»

veloprobegВялікае спартыўнае свята на Аўгустоўскім канале прайшло па ініцыятыве актывістаў прафсаюзнага руху.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця першага веламарафону «За Беларусь» прынялі ўдзел прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і мясцовых органаў улады, у тым ліку і рэктар ГрДУ Янкі Купалы Ірына Кітурка. Купалаўцы разам з іншымі ўдзельнікамі веламарафону праехалі па маляўнічым маршруце аднаго з галоўных турыстычных брэндаў нашай краіны - Аўгустоўскім канале.

Усяго спартыўнае свята аб'яднала каля 200 чалавек, сярод якіх - прадстаўнікі абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў, а таксама члены раённых аб'яднанняў і першасных арганізацый прафсаюзаў. Удзельнікі веламарафону пераадолелі трасу працягласцю 22 кіламетры. Час праходжання веломаршрута ўмовамі правядзення спартыўнага мерапрыемства абмежавана не было. Велапрабег «За Беларусь» стаў для ўдзельнікаў своеасаблівым прызнаннем у любові да сваёй краіны і беларускага народа.