Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Лістапад 2015 09:39

Загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Л.В. Рычкова выступіла на буйной міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Расіі

12406 2На базе Інстытута лінгвістычных даследаванняў 28-30 кастрычніка 2015 года адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Нэалогія і нэаграфія: сучасны стан і перспектывы (да 50-годдзя навуковага напрамка)».

У ёй па запрашэнні аргкамітэта прыняла ўдзел загадчыца кафедры агульнага мовазнаўства і славянскага філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Людміла Васільеўна Рычкова, выступіўшы з дакладам "Новая спецыяльная лексіка як аб'ект апісання ў тлумачальных слоўніках: сацыяпрагматичны аспект". Таксама Людміле Васільеўне было прадастаўлена ганаровае права быць старшынёй аднаго з пасяджэнняў канферэнцыі.

Дырэктар Інстытута лінгвістычных даследаванняў М.М. Казанскі перадаў для купалаўскага ўніверсітэта шэраг апошніх выданняў Інстытута. Акрамя таго, паміж вышэйшымі навучальным ўстановамі была дасягнутая дамоўленасць аб дыстанцыйным чытанні лекцый высокакваліфікаванымі супрацоўнікамі Інстытуту з выкарыстаннем унікальных магчымасцяў медыякомплекса студэнтам філалагічнага факультэта нашай ВНУ.

Варта адзначыць, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы паспяхова развівае супрацоўніцтва з акадэмічнай навукай замежжа. Так, рэалізуецца праектная дзейнасць з выкарыстаннем магчымасцяў сумесных конкурсаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Расійскага гуманітарнага навуковага фонду з Інстытутам рускай мовы імя В.У. Вінаградава Расійскай акадэміі навук.

У рамках двухбаковага дагавора аб супрацоўніцтве купалаўскай ВНУ і Інстытута лінгвістычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук у красавіку 2015 года была арганізавана і паспяхова прайшла на базе Інстытута лінгвістычных даследаванняў у Санкт-Пецярбургу сумесная міжнародная навуковая канферэнцыя "Сучасныя праблемы лексікаграфіі", у якой прынялі ўдзел сем прадстаўнікоў купалаўскай ВНУ. Загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Людміла Васільеўна Рычкова выступіла там сустаршынёй аргкамітэта разам з дырэктарам Інстытута лінгвістычных даследаванняў М.М. Казанскім, прадставіла пленарны даклад «Ад слоўніка - да базы дадзеных: з вопыту распрацоўкі другасных моўных рэсурсаў», падрыхтаваны сумесна з дацэнтам кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, вучоным сакратаром савета нашага ўніверсітэта Ірынай Антонаўнай Чэпікавай.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.

 

12406 3